У віцебскага абласнога тэлебачання — беларускамоўныя “суботнікі”

Па-беларуску нарэшце загаварылі вядучыя і журналісты інфармацыйнай праграмы Віцебскага абласнога тэлебачання “Віцебскі веснік”. На жаль, пакуль навіны па-беларуску можна пачуць толькі па суботах, у астатнія дні яны па-ранейшаму выходзяць па-руску.  Кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі не выключае, што ў перспектыве яна можа стаць цалкам беларускамоўнай, але ці блізка тая перспектыва — не ўдакладняе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі