У Віцебскай вобласці ў школах, дзіцячых садках і бальніцах уключылі цяпло
Таксама яно з'явілася і ў іншых сацыяльных установах — у музеях, бібліятэках, дзяржархівах.
Як паведамляе БЕЛТА, рашэнне аб уключэнні ацяплення было прынята пасля таго, як сурэднесуткавая тэмпература на працягу пяці дзён трымалася на ўзроўні, ніжэйшым за 10 градусаў. У Мінску ў сацыяльных установах пацяплеее толькі 3 кастрычніка.
Для таго, каб цяпло з'явілася ў жылых дамах, сярэднесуткавая тэмпература мусіць быць ніжэйшая за 8 градусаў. Магчыма, на Віцебшчыне гэта здарыцца ўжо ў бліжэйшы панядзелак. Як вядома, сіноптыкі прагназуюць, што і першая палова наступнага тыдня ў Беларусі будзе халодная.
Фота — ria.ru