У віцебскім начным клубе арыгінальна знайшлі скрадзены iPhone 11

У віцебскім начным клубе арыгінальна знайшлі скрадзены iPhone 11

У віцебскім начным клубе скралі iPhone 11 коштам амаль 3 тысячы рублёў. 21-гадовая дзяўчына пакінула яго на барнай стойцы, а сама пайшла танчыць. Калі дзяўчына вярнулася, iPhone 11 знік. Адміністратар клуба выклікала міліцыю і паспрабавала самастойна дапамагчы пацярпелай: патэлефанавала на яе нумар. Мелодыя, якая загучала ў клубе, выдала зламысніцу — 28-гадовую мясцовую жыхарку. Яна была ў стане моцнага алкагольнага ап'янення (2,76 праміле).

Як інфармуе прэс-служба МУС, камеры відэаназірання зафіксавалі момант, калі наведніца клуба спынілася каля барнай стойкі, замовіла ў бармэна напой і незаўважна забрала чужы iPhone 11. Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі