У Віцебску адбылася ўцечка звадкаванага прапану з чыгуначнай цыстэрны
29 лістапада ў 18:50 ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ўцечку звадкаванага прапану з цыстэрны на чыгуначнай станцыі "Віцебск".
Аварыю выявіў станцыйны саставіцель цягнікоў, які звярнуў увагу на шыпенне ў цыстэрне са звадкаваным прапанам.
Ліквідаваць аварыю прыбыла аварыйная група. На месцы інцыдэнту дзяжурылі падраздзяленні хімічнай і радыяцыйнай абароны пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада "Віцязь".
Цеча ў цыстэрне ліквідаваная, пры здарэнні ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі падкрэсліваюць, што пагрозы забруджвання навакольнага асяроддзя не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.