У Віцебску дрэвы знішчаюць экскаватарам

Знішчэнне дрэваў у Віцебску

Знішчэнне дрэваў у Віцебску / viciebsk.cc

У Віцебску дрэвы, якія растуць у ваколіцах пуцеправода Металістаў, знішчаюць экскаватарам, пішуць "Народныя навіны Віцебска".

Сам пуцеправод 11 снежня зачынілі на рэканструкцыю. Руху па ім няма, на мосце працуе будаўнічая тэхніка.

На рамонт гэтага пуцеправода праз чыгунку прызначылі 11 месяцаў — да 10 лістапада 2024 года.

23 студзеня віцябляне пабачылі, як рабочыя экскаватарам ламаюць дрэвы, якія растуць на пад'ездзе да пуцеправода з боку вуліцы Зяньковай у раёне гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі.

У Віцебску дрэвы знішчаюць экскаватарам
Знішчэнне дрэваў у Віцебску / viciebsk.cc
У Віцебску дрэвы знішчаюць экскаватарам
Знішчэнне дрэваў у Віцебску / viciebsk.cc
У Віцебску дрэвы знішчаюць экскаватарам
Знішчэнне дрэваў у Віцебску / viciebsk.cc

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі