У Віцебску граюць “музыку для цяжарных”
У Віцебску рэгулярна граюць канцэрты з музыкай для цяжарных. Як перадае Белсат, восьмы год запар абласная філармонія ладзіць цыкл праграм “Выткаць душу з нот”, прызначаных для будучых маці.
У рамках праекту цяжарныя жанчыны слухаюць музыку ў жывым выкананні: класічную, сучасную, але акадэмічнага накірунку, а таксама спевы і гучанне разнастайных музычных інструментаў.
Музыказнаўца Таццяна Савіцкая заяўляе, што музычныя творы для цяжарных падбіраюцца вельмі старанна. Лічыцца, што будучым маці нельга слухаць музыку з рэзкімі дысанансамі і рванымі рытмамі, без пэўнай формы, а таксама рок-музыку.
Праект для будучых маці прапануе не толькі канцэрты. Кожны раз з жанчынамі сваім досведам дзеляцца спецыялісты самых розных профіляў, сярод якіх лагапеды, гінеколагі, педыятры, псіхолагі і шматдзетныя маці Віцебска.