У Віцебску на 16 гадоў кожнага асудзілі двух мужчын, якія гвалтавалі дзяцей

У Віцебску на 16 гадоў кожнага асудзілі двух мужчын, якія гвалтавалі дзяцей

У Віцебску на 16 гадоў кожнага асудзілі двух мужчын, якія гвалтавалі дзяцей. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме ў Кастрычніцкім раённым судзе. Асуджаным 51 і 53 гады. Іх прызналі вінаватымі па некалькіх артыкулах. Тэрмін пакарання быў вызначаны шляхам частковага складання прызначаных па асобных артыкулах пакаранняў. Мужчын чакае папраўчая калонія і ўмовы ўзмоцненага рэжыму. Яны мусяць кампенсаваць траім пацярпелым маральныя страты — 3200 рублёў. Аднак прысуд яшчэ не набыў законнай сілы, інфармуе прэс-служба Віцебскага абласнога суда.

Паводле дадзеных следства, на працягу двух гадоў згаданыя асобы гвалтавалі малых дзяцей. Сярод іх былі трое ўнукаў аднаго з асуджаных (бацькі пасылалі іх да дзядулі на выхадныя і не ведалі, што адбывалася). Усё гэта мужчыны здымалі на відэа. Пра затрыманне педафілаў стала вядома ў пачатку лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі