У Віцебску тралейбус цягнуў па дарозе 25-гадовую пасажырку, яна ў бальніцы
У Віцебску тралейбус цягнуў у раёне прыпынку грамадскага транспарту па праезнай частцы 25-гадовую пасажырку. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў аўторак на Камуністычнай вуліцы. ДАІ паведамляе, што "жанчына трапіла пад тралейбус". Па іншых звестках, яе заціснула дзвярыма, а 50-гадовы кіроўца не заўважыў.
Жанчыну працягнула некалькі метраў, яе завезлі ў бальніцу, дадае sb.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.