У Віцебску вывесілі два сцягі і — затрымалі двух актывістаў (фота)

Сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку і актывіста руху “Маладая Беларусь” Тараса Сургана затрымалі сёння ў Віцебску. Праваахоўныя органы затрымалі іх, каб высветліць, ці маюць спадары Каваленка і Сурган дачыненне да бел-чырвона-белых сцягоў, што з’явіліся сёння з інтэрвалам ў паўгадзіны на плошчах Перамогі і Свабоды.

Сцяг на плошчы Свабоды знялі міліцыянты. Каваленку затрымалі, калі ён спрабаваў сфатаграфаваць сцяг. На плошчы Свабоды сцяг сарваў невядомы. Аднак канфіскаваць яго міліцыянты ня здолелі — сцяг тут жа падабраў і схаваў вулічны фатограф. Праз колькі хвілін быў затрыманы Тарас Сурган, якога міліцыянты заўважылі недалёка ад месца інцыдэнту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі