У Віцебску за падман кліентаў асудзілі супрацоўніка турыстычнай фірмы
Да дзвюх з паловай гадоў абмежавання волі прыгаварыў суд супрацоўніка адной з віцебскіх турыстычных фірм. Пра тое, за што яго пакаралі, даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Уладкаваўшыся на пасаду спецыяліста па продажах, 34-гадовы мужчына браў з кліентаў грошы за афармленне візаў ды пуцевак у Іспанію, Турцыю, Чарнагорыю. Для некаторых людзей ён арганізовываў таннейшыя паездкі, а розніцу клаў у сваю кішэню.
Але часцей махляр проста прысвойваў грошы і нічога не рабіў, а кліентаў прасіў пачакаць месяц, другі, трэці… За некалькі месяцаў ён скраў у кліентаў дзве тысячы долараў і некалькі мільёнаў рублёў”.
Як стала вядома Еўрарадыё, больш як дзесяць чалавек былі вымушаныя адмовіцца ад адпачынку ці дзелавых паездак. Цікава, што ў спецыялісты па продажах турыстычная фірма наняла… раней судзімага бамжа з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.