У Вільні адказалі на заяву пра дачыненне літоўцаў да "генацыду беларусаў"

У Вільні адказалі на заяву пра дачыненне літоўцаў да "генацыду беларусаў"

У Міністэрстве замежных спраў Літвы адрэагавалі на заяву генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа. Ён расказаў пра падрыхтоўку запытаў у Літву і Польшчу з просьбай аб аказанні прававой дапамогі — правядзенні "працэсуальных дзеянняў у межах крымінальнай справы аб генацыдзе", распачатай у нашай краіне. Гаворка ідзе пра "жывых нацысцкіх злачынцаў, якія былі ў спісах і прымалі ўдзел у дзейнасці карных батальёнаў", у прыватнасці, літоўскіх батальёнаў СС.

МЗС Літвы заявіла, што гэта "вартая жалю спроба сказіць і палітызаваць балючыя пытанні гісторыі". І робіцца гэта ўладамі Беларусі з мэтай "адцягнуць увагу ад парушэння правоў чалавека... апраўдаць уласныя рашэнні ва ўнутранай палітыцы ў таталітарным духу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі