У Вільні з-за "звестак аб правакацыі" перарвалі канферэнцыю "Новая Беларусь"

У Вільні з-за "звестак аб правакацыі" перарвалі канферэнцыю "Новая Беларусь"

У Вільні перарвалі канферэнцыю "Новая Беларусь". Арганізатары папрасілі пакінуць будынак, паколькі яго "трэба праверыць", бо "паступілі звесткі аб правакацыі". Падчас праверкі нічога небяспечнага не знайшлі, праца канферэнцыі адновіцца.

Паліцыя Вільні паведаміла, што ў 10:30 на яе электронную пошту прыйшоў ліст, у якім гаварылася аб планаваных выбухах. Згадвалася 12 адрасоў, сярод іх — рэдакцыя партала Delfi. Паліцыя паведаміла аб увядзенні плана "Шчыт".

Канферэнцыя праходзіць з 8 жніўня. У аўторак яе апошні дзень. Як чакаецца, будзе аб'яўлена пра фармаванне "пераходнага Кабінета".

У Вільні з-за "звестак аб правакацыі" перарвалі канферэнцыю "Новая Беларусь"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі