У Вільню з Кіева прывезлі лідара Аўтамайдана Дзмітрыя Булатава (відэа)

10 дзён таму Булатава ў Кіеве захапілі невядомыя, яны трымалі яго ў нейкім памяшканні, катавалі, адрэзалі частку вуха, распіналі, прабіўшы цвікамі рукі. Каты "выбівалі" ў Булатава крыніцы фінансавання Аўтамайдана.



30 студзеня Дзмітрыя Булатава адпусцілі — везлі на машыне, а пасля выкінулі ў снег. Ён прыйшоў у вёску Вішанкі Барыспальскага раёна пад Кіевам. Яго пусцілі ў адну з хат, адтуль ён і патэлефанаваў сябрам.



У прыватнай кіеўскай клініцы Дзмітрыя Булатава ахоўвалі дэпутаты Вярхоўнай Рады, паколькі суд вынес рашэнне пра яго арышт — актывіст з’яўляўся фігурантам справы аб "масавых беспарадках". Аднак Булатаву дазволілі выехаць на лячэнне за мяжу. У Літву ён ляцеў праз Рыгу.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі