У Вялікабрытаніі зачынілі апошнюю ў краіне тытунёвую фабрыку

У Вялікабрытаніі зачынілі апошнюю ў краіне тытунёвую фабрыку

У Вялікабрытаніі зачынілі апошнюю ў краіне тытунёвую фабрыку кампаніі Imperial Tobacco. Цяпер кампанія будзе пераносіць сваю вытворчасць ва Усходнюю Еўропу і ў Азію, дзе можна наняць таннейшую працоўную сілу.

Як паведамляе ВВС, продаж фабрыкі ў графстве Нотынгем быў анансаваны некалькі мясяцаў таму і гэтымі днямі прадпрыемства спыніла працу. Калі вытворчасць перанясуць у Нямеччыну і Польшчу, кампанія павялічыць сваю выручку на 320 мільёнаў фунтаў (464,2 мільёна долараў).

Раней завод выпускаў да 52 мільярдаў цыгарэт штогод, але цяпер попыт на тытунёвыя вырабы ў Брытаніі вельмі істотна знізіўся. Прычынай гэтага стала негатыўнае стаўленне да курэння ў грамадстве.

Imperial Tobacco Group займае чацвёртае месца ў свеце сярод тытунёвых кампаній, яна з’яўляецца адным з заснавальнікаў групы British American Tobacco.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі