У Вялікага тэатра Беларусі новы гендырэктар

У Вялікага тэатра Беларусі новы гендырэктар

У Вялікага тэатра Беларусі новы гендырэктар. На гэтую пасаду прызначана Кацярына Дулава. У аўторак калектыву яе прадставіў міністр культуры Анатоль Маркевіч. Раней Дулава была рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (больш за 10 гадоў, а прапрацавала там больш за 30), яна — навуковец, прафесар, доктар мастацтвазнаўства.

Варта адзначыць, што Кацярына Дулава — удзельніца Канстытуцыйнай камісіі, з якой рэгулярна засядае Аляксандр Лукашэнка. Яна была членам Савета Рэспублікі.

Былы БРСМавец Вячаслаў Гарбузаў кіраваў Вялікім тэатрам Беларусі з траўня 2021-га. Відаць, яго дзейнасцю кіраўніцтва засталося незадаволенае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі