У вясковай пуні знайшліся 8 вадкакрышталічных тэлевізараў
У Драгічынскім раёне ў 60-гадовай пенсіянеркі канфіскаваныя вадкакрышталічныя тэлевізары агульным коштам у 78 мільёнаў рублёў. Падрабязнасці паведамляе карэспандэнт “Еўрарадыё” Алесь Літоўчык: “Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку сумесна з прадстаўнікамі КДК і падатковай інспекцыі знайшлі 8 тэлевізараў у пуні ў вёсцы Ялач Драгічынскага раёна. Дакументаў на прыймачы ў бабулі, як ні дзіўна, не было.
Тэхніка канфіскаваная. Яе сапраўдных уладальнікаў шукаюць”.
Цікава, хто параіў міліцыянтам шукаць вадкакрышталічныя тэлевізары ў вясковай пуні?
Тэхніка канфіскаваная. Яе сапраўдных уладальнікаў шукаюць”.
Цікава, хто параіў міліцыянтам шукаць вадкакрышталічныя тэлевізары ў вясковай пуні?