У вясковых школах настаўнікаў могуць замяніць праваслаўныя святары

У вясковых школах настаўнікаў могуць замяніць праваслаўныя святары

Праваслаўныя святары могуць атрымліваць дадатковую педагагічную адукацыю і працаваць у школах. Пра такую перспектыву расказаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін у інтэрв'ю на тэлеканале СТБ. 

Супрацоўнік тэлеканала Яўген Пуставой прапанаваў замацаваць у законе магчымасць для праваслаўным святароў выкладаць у школе. Па яго словах, гэта дапаможа шматдзетным святарам утрымліваць сем'і. Да таго ж — вырашыць праблему з настаўніцкімі кадрамі ў вёсцы. 

"Зараз мы сумесна з Міністэрствам адукацыі разглядаем магчымасць і перспектывы атрымання нашымі святарамі або выпускнікамі духоўных школ дадатковай педагагічнай адукацыі ці праходжання курсаў адпаведных, што дало б такую магчымасць. І, у прынцыпе, гэта сапраўды адзін з магчымых варыянтаў", — паведаміў на гэта мітрапаліт Веніямін. 

Пры гэтым ён дадаў, што не кожны чалавек можа быць педагогам, як і не кожны — святаром. "Таму да гэтага пытання трэба падыходзіць вельмі ўдумліва, узважана. Але гэта цалкам магчыма", — канстатаваў кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі