У жніўні сярэдні заробак у Беларусі знізіўся на 8 долараў
У жніўні намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі склаў амаль 987,5 рубля. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. За месяц сярэдні заробак вырас амаль на 14 рублёў (у ліпені — на 20 рублёў). Аднак калі ў папярэднім месяцы ў доларах ён складаў 491 долар, дык у жніўні толькі 483.