У Жодзіне вырашылі 14 лютага зусім не піць

Жодзінскі гарвыканкам пастанавіў увесці ў горадзе 14 лютага Дзень цвярозасці са строгай забаронай гандлю спіртным. З 4 лютага гарадскія ўлады абвясцілі месячнік па пераадоленні гвалту і п'янства ў сям'і. Пікам акцыі мае стаць дзень цвярозасці, які прызначылі на свята закаханых – дзень Святога Валянціна.

У горадзе нядаўна праводзілі «праваслаўную выставу» пад назваю «Сям'я – яднанне і каханне». На выставе праваслаўныя святары асуджалі негатыўныя з'явы ў сям'і, гаварылі пра правільнае выхаванне дзяцей на грунце сямейных каштоўнасцяў і перасцерагалі ад «д'ябальскага» ўплыву інтэрнэту.

Рэгіёны.BY

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі