У Жодзіне заўважылі святлафор-"ямыбацьку"
Святлафор-"ябацьку" заўважылі жыхары Жодзіна на скрыжаванні вуліцы 50 гадоў Кастрычніка і праспекта Міра. На ім гараць чырвоны і зялёны сігналы адначасова.
Па словах аўтара фота, жоўтага сігнала на святлафоры няма ўжо паўтара тыдні. "Я думаю, супрацоўнікі ДАІ ў курсе, але рэакцыі няма. Галоўнае ж не бяспека, а "правільныя" колеры", — перадае яго словы сайт ex-press.by.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.