У ЗША адмененае рашэнне суда аб апецы над сынам Вікторыі Азаранка

У ЗША адмененае рашэнне суда аб апецы над сынам Вікторыі Азаранка

У ЗША адмененае рашэнне суда аб апецы над сынам Вікторыі Азаранка Леа Аляксандрам, інфармуе сайт metnews.com. У пачатку 2018-га Вярхоўны суд Лос-Анджэлеса прыняў рашэнне на карысць беларускі. Ён прызнаў рашэнне беларускага суда рашаючым у спрэчцы за апеку. Цяпер справу будуць разглядаць зноў.

Азаранка нарадзіла сына ў снежні 2016 года ў ЗША. Бацька хлопчыка — амерыканец Білі Макіг. Летам 2017-га, пасля таго, як Вікторыя вярнулася ў вялікі тэніс і пачала вяртаць страчаныя пазіцыі ў рэйтынгу, Макіг абвінаваціў яе ў "выкраданні" іх дзіцяці. У выніку суд Каліфорніі часова забараніў бацькам вывозіць сына за межы штата. З-за гэтай справы Азаранка на працяглы час вымушана была спыніць выступленні.

Беларуска была не супраць, каб Макіг заставаўся ў жыцці хлопчыка. Яна спадзявалася, што ўдасца наладзіць з ім сяброўскія адносіны, нягледзячы на псіхалагічны ціск, які аказвалі на яе яго сваякі.

Аднак Білі Макіг абскардзіў рашэнне суда і апеляцыйны суд прыняў яго бок. Высветлілася, што Білі Макіг з'яўляецца грамадзянінам Беларусі. Беларускі суд яго папярэджваў пра запланаванае пасяджэнне, але позва прыйшла на мінскі адрас, а ён у той час быў у ЗША. Гэты момант і скарыстаў Макіг. Суд Ленінскага раёна Мінска прыняў рашэнне на карысць Вікторыі Азаранка (яе інтарэсы прадстаўляла яе маці), пацвердзіў, што асноўнае месца жыхарства сына — Беларусь. Цяжка сказаць, якога рашэння варта чакаць ад суда Лос-Анджэлеса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі