У ЗША памерла самая старая котка ў свеце

У ЗША памерла самая старая котка ў свеце. Ціфані Другая жыла ў горадзе Сан-Дыега ў штаце Каліфорнія. Ёй было 27 гадоў 2 месяцы і 20 дзён. У пераліку на чалавечы ўзрост котка прыжыла каля 125 гадоў.

Тое, што Ціфані Другая была самай старой коткай у свеце, пацвердзіла Кніга рэкордаў Гінэса. Яе гаспадыня Шэран Вурхіс кажа, што аж да апошняга часу ў Ціфані быў добры зрок і слых.

Дарэчы, паводле Кнігі рэкордаў Гінэса, самая старая котка памерла ў 2005 годзе ва ўзросце 38 гадоў.

Фота: wgntv.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі