У ЗША ўсталяваліся анамальныя маразы

У ЗША ўсталяваліся анамальныя маразы

У ЗША ўсталяваліся анамальныя маразы. У асобных рэгіёнах чакаецца да -53 градусаў. Сіноптыкі тлумачаць гэтую рэдкую з'яву уплывам палярнай віхуры. Яны адзначаюць, што падобная інтэнсіўнасць халоднага паветра адбываецца раз на некалькі дзясяткаў гадоў, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Улады штата Аёва параілі мясцовым жыхарам па магчымасці не размаўляць на вуліцы і не дыхаць глыбока. Існуе верагоднасць абмаражэння толькі за дзесяць хвілін знаходжання на моцным марозе. У штатах Мічыган, Ілінойс, Вісконсін, Алабама, Місісіпі абявілі надзвычайнае становішча. У Чыкага будзе большы мароз, чым у Антарктыдзе — прагназуецца да -33 градусаў, а пры моцным ветры — да -46. Мяркуецца, што маразы неўзабаве пачнуць адступаць.

Ужо вядома пра як мінімум восем загінулых ад абмаражэнняў, паведамляе "Голас Амерыкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі