У ЗША вагоны цягніка зваліліся на аўтастраду, ёсць загінулыя
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў штаце Вашынгтон на захадзе ЗША, перадае Бі-Бі-Сі. Два вагоны хуткаснага цягніка сышлі з рэек і зваліліся з моста на аўтастраду, якая праходзіць пад ім.
Ёсць звесткі аб прынамсі трох загінулых у выніку трагедыі.
Паводле апошняй інфармацыі, шпіталізаваныя 77 чалавек.
Цягнік, як паведамляецца, ехаў з Сіэтла ў Портленд.