U2 усё ж прыдумалі, як патрапіць на "Грэмі"
Яны хуценька выкінулі ў продаж вінілавыя копіі свайго нашумелага альбома "Songs of Innocence".
U2 патаемна перанеслі афіцыйны рэліз свайго нашумелага ўжо альбома "Songs of Innocence" і выкінулі ў продаж яго вінілавыя копіі. У такім выпадку Universal можа намінаваць кружэлку на "Грэмі", чаго, уласна, і дабіваліся музыкі.
Згодна з рэгламентам прэміі, прэтэндаваць на яе могуць запісы, выпушчаныя не раней 1 кастрычніка папярэдняга года і не пазней за 30 верасня бягучага, прычым, гэта павінен быць камерцыйны рэліз на тэрыторыі ЗША. Таму бясплатная раздача альбома ў iTunes, якую прыдумалі U2, ніякім чынам да камерцыйных не адносіцца. Гурт, аднак, прыдумаў варыянты, нават вёў перамовы з аргкамітэтам "Грэмі". Які ў выніку "здаўся". Прадстаўнікі прэміі ўжо пацвердзілі, што "Songs of Innocence" уклаўся ў дэдлайн.
У наступным годзе ірландцы плануюць выправіцца ў сусветнае турнэ ў падтрымку альбома.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.novoeradio.by