Новы альбом U2 спазняецца на прэмію "Грэмі"

Новы альбом U2 "Songs of Innocence" "пралятае" міма бліжэйшай прэміі "Грэмі". Нягледзячы на тое, што кружэлку ірландцаў ужо можна спампаваць на iTunes, афіцыйнай датай яе рэлізу лічыцца 14 кастрычніка — у гэты ж дзень дыск паступіць у продаж. А на прэмію "Грэмі" намінуюцца толькі "камерцыйна даступныя" альбомы і кампазіцыі. Да таго ж, прыём заявак на "Грэмі" заканчваецца 30 верасня, і, атрымліваецца, LP U2 спазняецца на два тыдні.


Цікава, што ў чарты Billboard альбом таксама патрапіць толькі 14 кастрычніка: там улічваецца не колькасць праслухоўванняў, але і колькасць прададзеных копій. А калі ўлічыць, што кружэлку да сярэдзіны кастрычніка паслухае кожны ахвочы, то наўрад ці яна будзе потым добра прадавацца і ўзначаліць вяршыні чартаў.


Ходзяць чуткі, што за эксклюзіўную даступнасць "Songs of Innocence" на Tunes Apple выплаціла некаторую (і наўрад ці маленькую) суму ірландскім рокерам. А крыніцы, блізкія да U2, сцвярджаюць, што гурт збіраецца пачаць перамовы з аргкамітэтам "Грэмі".

Паводле zvuki.ru

Фота: www.dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі