Новы альбом U2 праслухалі больш за 80 мільёнаў карыстальнікаў Apple

Новы альбом U2 "Song of Innocence" паслухалі больш за 81 мільён карыстальнікаў. Пра гэта выданню Billboard распавёў Эдзі К’ю, віцэ-прэзідэнт Apple, адказны за інтэрнэт-сэрвісы. У статыстыку ўключаныя праслухоўванні праз iTunes, iTunes Radio і нядаўна набыты Apple сэрвіс Beats.

Нагадаем, пласцінка з'явілася ў бібліятэках 500 мільёнаў уладальнікаў яблычнай прадукцыі 9 верасня — у адзін дзень з выхадам новага смартфона iPhone 6. Падарунак прыйшоўся па душы не ўсім карыстальнікам iTunes, і праз некаторы час Apple выпусцілі спецыяльны сродак для выдалення пласцінкі з бібліятэкі.

Усяго з моманту адкрыцця сэрвіса Itunes (2003 год) музыку U2 там набылі 14 мільёнаў чалавек.

На думку аналітыкаў, альбом на фізічным носьбіце (у выданне будзе ўключана 10 дадатковых трэкаў) толькі ў ЗША павінны купіць яшчэ 70 тысяч карыстальнікаў.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.fanpop.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі