Новы альбом U2 спампавалі толькі 200 тысяч разоў
І гэта нягледзячы на выхад новага iPhone і бясплатную спампоўку.
Новы альбом U2, выкладзены для бясплатнай спампоўкі на iTunes, спампаваны ўсяго 200 тысяч разоў. І тут не дапамаглі гурту ні выхад новага iPhone, ні "агрэсіўная музычная дабрачыннасць", якая змясціла “Songs Of Innocence” у спіс пакупак усіх карыстальнікаў "яблычных" прыладаў, якіх на 2012 год налічвалася каля 400 мільёнаў.
Афіцыйны рэліз “Songs Of Innocence” прызначаны на 14 кастрычніка. На фізічных носьбітах кружэлка з'явіцца толькі на пачатку лістапада. Рэліз будзе ўключаць чатыры дадатковыя трэкі.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.unian.net