Новы альбом U2 выйдзе ў лістападзе

Па чутках, U2 выпусцяць доўгачаканы новы альбом у лістападзе. Пласцінка атрымала статус "даўгабуду". Крыніцы, блізкія да гурта, пацвярджаюць, што праца над дыскам была вельмі цяжкай, але каманда на чале з Бона задаволеная вынікам. Праўда, ні пра назву, ні пра дакладную дату рэлізу пакуль не паведамляецца.


Апроч новага альбома Бона і басіст гурта Эдж працуюць з рэжысёрам Джонам Карні над яго новым музычным фільмам.


Нагадаем, апошняя пласцінка U2 "No Line On The Horizon" выйшла ў 2009 годзе.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.u2fanclub.nl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі