Уцякаючы ад ДАІ, матацыкліст забег у возера і схаваўся ў чароце

Чарот

Чарот / pixabay.com

Незвычайная пагоня адбылася ў даішнікаў у Бярозаўскім раёне, піша сайт "Зеркало". Здарэнне адбылося яшчэ ў чэрвені.

Увечары ў пятніцу жыхар вёскі Сялец адпачываў на мясцовым вадасховішчы і вырашыў кудысьці паехаць на матацыкле. Мужчына пры гэтым быў нецвярозы.

Патрульны экіпаж ДАІ звярнуў увагу на тое, што матацыкліст ехаў без шлема. Даішнікі запатрабавалі, каб мужчына спыніўся, але ён паспрабаваў уцячы ад іх. Падчас пагоні ў нейкі момант вясковец спыніўся, кінуў матацыкл і пабег проста ў ваду і паспрабаваў схавацца ў чароце.

Неўзабаве міліцыянты знайшлі парушалніка і неаднаразова прасілі яго выйсці з вады. Мужчына адмаўляўся, таму праз нейкі час яго дасталі з вадасховішча з ужываннем сілы і спецсродкаў.

Медагляд пацвердзіў, што матацыкліст быў п'яны.

На судзе ён, аднак, заявіў, што на вадасховішчы проста купаўся, на матацыкле не ездзіў і ўвогуле не ведае, каму той належыць.

Праўда суд яму не паверыў і прысудзіў 10 сутак арышту за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі. А аа язду ў нецвярозым стане яму давялося адказваць асобна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі