Удзельнікаў "канаплянага калядавання" прысудзілі да штрафаў

Удзельнікаў "канаплянага калядавання" прысудзілі да штрафаў

8 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска судзілі чатырох актывістаў ініцыятывы Legalize Belarus за ўдзел у "канапляным калядаванні". 

Паводле інфармацыі праваабарончага сайта "Вясна", у адміністратыўных пратаколах адзначана, што ўдзельнікі калядавання "выказвалі стаўленне да легалізацыі марыхуаны ў Беларусі" праз правядзенне пікетавання. Гэта, нібыта, было парушэннем парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў.

Юлія Швабовіч, Стась Шашок, Міхась Варанцоў аштрафаваныя на 245 рублёў (10 базавых велічыняў) кожны. Пятра Маркелава аштрафавалі на 735 рублёў (30 базавых). 

"Канаплянае калядаванне" актывісты ініцыятывы Legalize Belarus правялі 25 снежня. Яны агітавалі за рэформу артыкула 328 Крмінальнага кодэксу, які рэгулюе абарот псіхаактыўных рэчываў і ўводзіць крымінальную адказнасць. У акцыі ўдзельнічалі больш за 15 чалавек. Маладыя людзі гулялі па цэнтры Мінска, спявалі вясёлыя песні і неслі стылізаваныя выявы канаплянага лісця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі