Удзельнікі "Рабочага руху" адмовіліся ўдзельнічаць у допыце на судзе
Падчас суда над удзельнікамі "Рабочага руху" /gp.by
У Гомелі працягваецца судовы працэс над удзельнікамі "Рабочага руху". Як піша "Гомельская праўда", падсудныя адмовіліся даваць паказанні на судзе. Таму суддзя агучвае паказанні, якія яны давалі супрацоўнікам КДБ падчас следства.
Перад гэтым былі разгледжаныя асноўныя тамы крымінальнай справы, дапытаныя пацярпелыя і сведкі.
Суд па справе "Рабочага руху" пачаўся ў Гомельскім абласным судзе 9 лістапада. Падсудныя — работнікі буйных беларускіх прадпрыемстваў Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўко, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цераневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль.
Як распавядала Еўрарадыё, адным з "доказаў" віны падсудных сталі нават малюнкі з коцікамі з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.