Указ аб адраснай падтрымцы пачне дзейнічаць адначасова з адменай ільгот

Па выніках нарады, прысвечанай адмене льгот, Аляксандр Лукашэнка даручыў дапрацаваць праект указу аб адраснай падтрымцы да 1 снежня, паведамляе АФН. Ён адзначыў, што дакумент павінен набыць моц 17 снежня адначасова з законам "Аб дзяржаўных сацыяльных льготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян". Прэзідэнт паабяцаў падумаць, ці патрэбныя льготы на праезд для пенсіянераў і студэнтаў, адзначыўшы, што ліквідацыю льгот для гэтых груп грамадзян магчыма кампенсаваць паступовым павышэннем пенсій і стыпендый.

Акрамя таго, чакаецца, што кіраўніцтва навучальных устаноў атрымае права кампенсаваць выдаткі на праезд студэнтаў са стыпендыяльнага фонду. Разам з тым Лукашэнка заявіў, што ўказ аб адраснай падтрымцы не прывядзе да вяртання скасаваных льгот.

"У апошні час шмат сталі разважаць аб тым, што льготы будуць у поўным аб'ёме кампенсаваныя адраснай сацыяльнай дапамогай. Гэтага не будзе", — падкрэсліў прэзідэнт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі