Указ пра кантралёраў падпісаны — а праверкі ў бізнэсе застануцца. І нямала

Ілюстрацыйнае фота з сайта osvita.uz.ua
Ілюстрацыйнае фота з сайта osvita.uz.ua

Указ №376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці", падпісаны Лукашэнкам 16 кастрычніка, павінен развязаць рукі прадпрымальнікам. Колькасць кантралёраў з боку дзяржорганаў абяцаюць скараціць на траціну, колькасць сфер, якія кантралююцца, — удвая.

Але ці стане менш праверак? Еўрарадыё знайшло ў новым указе аж восем падставаў, якія дазволяць кантралёрам прыйсці на вашае прадпрыемства. Такім чынам, пазапланавую праверку можна распачаць:

— па даручэнні прэзідэнта Беларусі;
— пры наяўнасцi ў Камітэта дзяржкантролю інфармацыі, якая сведчыць аб здзяйсненні фінансавых аперацый з парушэннем патрабаванняў заканадаўства (незаконных фінансавых аперацый) на суму, якая перавышае 1000 базавых велічынь;
— у дачыненні да суб'ектаў, уключаных у рэестр камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з павышаным рызыкай здзяйснення правапарушэнняў у эканамічнай сферы, а таксама іншых правяраемых суб'ектаў — пры наяўнасці звестак пра здзяйсненне здзелак (аперацый) з суб'ектамі, уключанымі ў рэестр;
— па даручэнні органаў крымінальнага пераследу па распачатай крымінальнай справе;
— у выпадку ўстанаўлення інфекцыйнага захворвання, звязанага з дзейнасцю правяраемага суб'екта;
— у рамках правядзення нагляду за банкаўскай дзейнасцю, а таксама ў рамках правядзення кантролю за выкананнем некамерцыйнымi мікрафінансавымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у форме спажывецкага кааператыва, заканадаўства, якое рэгулюе парадак прадастаўлення і прыцягнення мікрапазыкаў, і ў рамках правядзення кантролю за выкананнем заканадаўства, якое рэгулюе парадак і ўмовы ажыццяўлення дзейнасці па здзяйсненні ініцыіруемых фізічнымі і юрыдычнымі асобамі аперацый з беспаставачнымі пазабіржавым фінансавымі інструментами (дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс);
— у выпадку выкарыстання (расходавання) правяраемым суб'ектам бюджэтных сродкаў, сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных і пазабюджэтных фондаў, дзяржаўнай маёмасці, мер дзяржаўнай падтрымкі;
— для пацверджання абгрунтаванасці довадаў, выкладзеных у пярэчаннях па акце (даведцы) праверкі альбо ў скарзе на рашэнне кантралюючага органа або службовай асобы, патрабаванні (прадпісанні) аб ліквідацыі парушэнняў, вывучэння дадатковых пытанняў па справах, якія паступілі ў органы крымінальнага пераследу, суды, акрамя раней ўзгодненых правяраючым (кіраўніком праверкі) і службовымі асобамі органаў крымінальнага пераследу па распачатай крымінальнай справе, судамі па справах, якія знаходзяцца ў іх вядзенні, ці па прычыне невыканання правяраючым (кіраўніком праверкі) устаноўленага парадку правядзення праверак (дадатковая праверка).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі