"Украэрарух" — пра самалёт "Белавія": Дыспетчар дзейнічаў у інтарэсах нацбяспекі

"Украэрарух" — пра самалёт "Белавія": Дыспетчар дзейнічаў у інтарэсах нацбяспекі

Украінскае дзяржаўнае прадпрыемства "Укаэрарух" пракаментаваў апублікаваную расшыфроўку перамоваў экіпажа "Белавія" з авіядыспетчарам аэрапорта "Жуляны".

У адказе, які абнародавала радыё "Громадське", гаворыцца:

"У Украэрарух паступіла інфармацыя пра неабходнасць вярнуць самалёт рэйс BRU 840 авіякампаніі Белавія ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы Украіны. Дадзенае патрабаванне было выканана. Дыспетчар абслугоўвання паветранага руху дзейнічаў у інтарэсах нацыянальнай бяспекі Украіны і ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай, прынятай у падобных выпадках. Фінансавыя пытанні з авіякампаніяй Белавія Украэрарух вырашае ў адпаведнасці з практыкай, прынятай ва ўзаемаадносінах паміж правайдарам аэранавігацыйных паслуг і авіякампаніяй".

Як паведамлялася раней, 1 лістапада беларускі бок абнародаваў расшыфроўку перамоваў беларускіх лётчыкаў з украінскім авіядыспетчарам. У ёй змяшчаецца цытата авіядыспетчара: "За невыкананне будзе паднятая баявая авіяцыя на перахоп".

Само здарэнне адбылося 21 кастрычніка. Самалёт "Белавіі", які ляцеў з Кіева ў Мінск, быў вернуты назад у кіеўскі аэрапорт "Жуляны" па патрабаванні Службы бяспекі Украіны. Пасля пасадкі украінскія праваахоўнікі знялі з борта вядомага блогера і антымайданаўца Армена Марцірасяна.

22 кастрычніка Міністэрства замежных спраў Беларусі перадала ўкраінскаму боку ноту з нагоды інцыдэнту. Афіцыйнага адказу на яе дагэтуль няма.

1 лістапада прэс-сакратар СБУ заявіла, што заява пра баявую авіяцыю — ініцыятыва самога дыспетчара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі