Украіна абмяняла на групу ваеннапалонных агента ФСБ Вольгу Кулыгіну (фота)
Эксперты называюць яе адным з самых каштоўных расійскіх агентаў, захопленых украінскімі сілавікамі на Данбасе.
Пра абмен напісаў у Facebook вядомы ўкраінскі журнаіст Юрый Бутусаў.
Вольга Кулыгіна была захопленая ў траўні, калі ўкраінскія памежнікі знішчылі калону са зброяй, якую перапраўлялі з Расіі ва Украіну. Адзначаецца, што яна з'яўляецца кіраўніцай агентуры, якую расійскія спецслужбы ўкараняюць для кантроля за расійскімі нацыяналістычнымі групоўкамі. Яна адзначылася не толькі ў арганізацыі аперацый ва Украіне, але і ў Сірыі, Грузіі, Прыднястроўі.
Паводле Бутусава, Кулыгіна "магла б стаць вельмі каштоўным сведкам на судзе над расійскімі арганізатарамі ўварвання ва Украіну". Як высвятляецца, яна — сяброўка палкоўніка ФСБ Ігара Гіркіна (былога "міністра абароны ДНР") і генерал-маёра ФСБ Аляксандра Барадая. У Славянску Вольга Кулыгіна ваявала са зброяй у руках супраць украінскіх сілавікоў.
Адзначаецца, што не ўсе кіраўнікі ўкраінскіх спецслужб падтрымалі рашэнне аб выдачы Кулыгінай.
Вольга Кулыгіна і Ігар Гіркін
Фота з сацыяльных сетак.