Украіна: беларускіх падлеткаў вярбуюць для навучання ў расійскіх вайсковых вну
Дыпломы расійскіх вайсковых вну
Прадстаўнікі Узброеных сіл Расіі праводзіць так званыя “дні адчыненых дзвярэй” у беларускіх райцэнтрах, піша ўкраінскі Цэнтр національного спротиву.
Паводле дадзеных Цэнтра, беларусам прапануюць вучыцца на афіцэраў у расійскіх вайсковых вышэйшых навучальных установах.
Ва Украіне мяркуюць, што Расія спрабуе папоўніць дэфіцыт афіцэраў малодшага звяна ў вайне ва Украіне і таму вярбуе на навучанне ў сваіх ВНУ грамадзянаў трэціх краін — у тым ліку беларусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.