Украіна не выключае байкоту Алімпіяды з-за допуску беларусаў і расіян

У Кіеве абураныя рашэннем МАК

У Кіеве абураныя рашэннем МАК / ldufk.edu.ua

Украіна, відаць, не выключае байкоту Алімпіяды ў Парыжы з-за допуску беларусаў і расіян у нейтральным статусе. Гэта вынікае з заявы выканаўцы абавязкаў міністра моладзі і спорту Украіны Мацвея Біднага.

"Нейтральнасць у часы, калі ў Еўропе працягваецца самая кровапралітная вайна з часоў Другой сусветнай і адна нацыя спрабуе знішчыць іншую, азначае безадказнасць і маўклівае папушчальніцтва забойцам", цытуе яго словы hromadske.ua. Бідны здзіўляецца, чаму Міжнародны алімпійскі камітэт так спяшаўся, бо нядаўна яго прэзідэнт Томас Бах казаў, што рашэнне з'явіцца толькі ў сакавіку 2024-га.

"Адносна ўдзелу Украіны ў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2024 году: мы прымем рашэнне пазней, пасля таго, як правядзем кансультацыі з украінскай спартыўнай супольнасцю і вышэйшым палітычным кіраўніцтвам краіны", — заявіў украінскі міністр.

Беларускі і расійскі спорт трапілі пад санкцыі пасля 24 лютага 2022-га, агрэсіі РФ супраць Украіны. У далейшым Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям дапускаць спартсменаў з Беларусі і Расіі да спаборніцтваў на пэўных умовах. Але не ўсе федэрацыі з гэтым пагадзіліся. Дыскусію выклікалі і планы Баха дапусціць спартсменаў з РБ і РФ на Алімпіяду ў Парыж.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі