Украіна: Падчас пажару ў офісе Партыі рэгіёнаў загінуў чалавек
Пра гэта паведамляе прэс-служба кіеўскіх выратавальнікаў.
Да моманту прыбыцця пажарнікаў у офісе гарэлі сутарэнне, першы і другі паверхі чатырохпавярховага будынка, паведамляе liga.net.
Нагадаем, сёння некалькі дзясяткаў дэманстрантаў закідалі камянямі і кактэйлямі Молатава офіс Партыі рэгіёнаў на вуліцы Ліпскай у Кіеве. У выніку прыхільнікі Майдана змаглі на 20 хвілін захапіць першы паверх офіса Партыі рэгіёнаў. З офіса вынеслі ўсе дзяржаўныя сцягі і частку дакументаў для вывучэння.
Потым некалькі соцень сілавікоў і людзей у цывільным з бітамі і дубінкамі (якіх удзельнікі Майдана называюць цітушкамі) атакавалі дэманстрантаў і выціснулі іх з будынка.
Фота — news.liga.net