Украіна паведамляе пра разбомблены ў Крыме расійскі камандны пункт
![Выбухі ў Крыме ў 2022 годзе, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/krym-1504.jpg.webp?itok=rz0D9XG7)
Выбухі ў Крыме ў 2022 годзе, ілюстрацыйнае фота / Mulch / TASS
15 красавіка ўкраінскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па камандным пункце ў акупаваным Крыме. Там знаходзіліся высокапастаўленыя расійскія афіцэры. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскай разведцы.
Дэталі атакі пакуль невядомыя.
Расіяне пра атаку ў Крыме нічога не паведамлялі. Але ў Севастопалі каля паловы дванаццатай была абвешчаная паветраная трывога, якая працягвалася амаль дзве гадзіны. У бухтах Севастопаля выкарыстоўвалі дымавую заслону. Паводле звестак Telegram-канала "Крымскі вецер", расіяне падымалі ў паветра над Севастопалем авіяцыю .
Партызанскі рух АТЭШ пісаў, што, магчыма, пад удар трапіла часць 810 асобнай брыгады марской пяхоты РФ у Севастопалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.