Украіна разглядае санкцыі супраць Глеба, Баскава ды іншых беларускіх спартоўцаў
Дзмітрый Баскаў / Прессбол
Парламент Украіны рэкамендаваў Савету нацыянальнай бяспекі і абароны накласці санкцыі на 14 прадстаўнікоў беларускага спорту — як спартоўцаў, так і чыноўнікаў. Прычына ў тым, што яны падтрымалі вайну супраць Украіны і рэжым Лукашэнкі, піша tribuna.com.
З прадстаўнікоў Беларусі ў базу патрапілі:
Наталля Цылінская, старшыня Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту;
Анастасія Мірончык-Іванова, лёгкаатлетка;
Аляксей Талай, плывец-паралімпіец;
Максім Недасекаў, лёгкаатлет;
Сяргей Кавальчук, міністр спорту Беларусі;
Аляксандр Баравуля, намеснік міністра спорту Беларусі;
Дзмітрый Баскаў, сябра выканкама НАК Беларусі (непрызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам);
Аляксандр Багдановіч, старшыня Беларускай федэрацыі хакея;
Аляксандр Глеб, былы гулец зборнай Беларусі па футболе;
Уладзімір Канаплёў, старшыня Беларускай федэрацыі гандбола;
Сяргей Рэпкін, рэктар універсітэта фізкультуры;
Сяргей Рутэнка, старшыня Беларускай федэрацыі тэніса;
Алім Сялімаў, старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы;
Уладзімір Базанаў, старшыня Беларускай федэрацыі футбола.
У гэты спіс уключаныя не толькі прадстаўнікі Беларусі, але і спартоўцы і спартовыя чыноўнікі з інгшых краін. Агулам у ім 223 чалавекі.
Пасля зацвярджэння санкцый Украіна праз МЗС разашле спіс усім сваім міжнародным партнёрам. Украінскі бок спадзяецца, што фігуранты спісу могуць атрымаць доўгатэрміновую забарону на ўезд у Еўрасаюз, ЗША ды іншыя краіны, а таксама забарону на выступы ў міжнародным спорце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.