Украіна спрашчае атрыманне віду на жыхарства для беларускіх айцішнікаў
Украінскі ўрад сваім рашэннем 23 снежня спрасціў працэдуру атрымання віду на жыхарства для грамадзян Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Праўда, змены датычаць толькі асобных катэгорыяў грамадзян Беларусі — прадпрымальнікаў і высокакваліфікаваных спецыялістаў (найперш спецыялістаў у сферы інфармацыйных тэхналогій і інавацый), а таксама чальцоў іх сем'яў.
Гэтыя катэгорыі беларускіх грамадзян змогуць адразу з заявай аб прадастаўленні дазволу на іміграцыю падаць заяву на афармленне віду на жыхарства. Прычым від на жыхарства будзе аформлены на ўвесь перыяд разгляду іх заявы на іміграцыю. Гэта дасць магчымасць ім свабодна перасякаць дзяржаўную мяжу Украіны, пакуль іх заява на іміграцыю будзе разглядацца ў адпаведных украінскіх органах.
Такі парадак будзе дзейнічаць да 31 снежня 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.