Украіна спыніла пастаўку вады ў Крым
Бо Крым не хоча плаціць за пастаўленую яшчэ ў 2013 годзе дняпроўскую ваду.
Паўночна-Крымскі канал цяпер пастаўляе ваду толькі для спажыўцоў Херсонскай вобласці.
Пра гэта інфармуе УНІАН са спасылкай на Дзяржаўнае агенцтва водных рэсурсаў Украіны. У ведамстве кажуць, што водакарыстальнікі Крыма завінаваціліся 1,7 млн грывен за 2013 год.
Нагадаем, што ў Крыме склалася крытычная сітуацыя з водазабеспячэннем і асабліва з арашэннем сельскагаспадарчых зямель. У Адміністрацыі прэзідэнта Украіны кажуь, што крымская ўлада не спрабуе ўрэгуляваць з Украінай пытанне водазабеспячэння, а несанкцыявана забірае ваду.
Фота — tsn.ua