Украінцы абураюцца, што Беларусь атрымае іх астравы (відэа)

Аднак не ўсім украінцам гэта падабаецца. Жыхары вёскі Мысы Чарнігаўскай вобласці абураныя, што тыя астравы, на якіх яны пасвілі жывёлу і збіралі ягады, стануць беларускімі.



Сяляне ўпэўненыя, што гэтыя астравы - украінскія. Яшчэ гадоў сто таму астравы былі заселеныя. Але пасля таго, як Дняпро змяніў рэчышча, людзі перабраліся на сушу ў сяло Мысы, а на астравах пасвілі жывёлу і збіралі грыбы і ягады.



У тым, што выспы адышлі Беларусі, вінавацяць Дняпро. Маўляў, рака змяніла рэчышча і акрэсліла новую лінію мяжы, а пры гэтым адрэзала кавалак украінскай зямлі.



Украінскія памежнікі запэўніваюць , што дзяржава ў цэлым страты кампенсуе, бо ў іншым месцы Дняпро скраў землі і ў Беларусі. Жыхары Чарнігаўшчыны, у сваю чаргу, звяртаюць увагу, што беларускай зямлі Дняпро скраў нашмат менш, чым украінскай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі