Украінцы нанеслі ўдар па аэрадроме пад Растовам і знішчылі Су-34

Удар па аэрадроме "Марозаўск"

Удар па аэрадроме "Марозаўск" / ГУР Мінабароны Украіны

У Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны афіцыйна пацвердзілі ўдар па аэрадроме "Марозаўск" у Растоўскай вобласці Расіі, піша hromadske.ua. Пры гэтым быў знішчаны расійскі знішчальнік-бамбавік Су-34, склад з боепрыпасамі і пашкоджаныя яшчэ два самалёты.

Знішчэнне складу авіяцыйнага ўзбранення зафіксаванае на спадарожнікавых здымках. Склад пацярпеў ад другаснай дэтанацыі боепрыпасаў на тэрыторыі аэрадрома. Таксама пашкоджанні атрымалі чатыры тэхнічныя будынкі і два ангары.

Украінскія беспілотнікі атакавалі аэрадром "Марозаўск" у ноч на 3 жніўня. На гэтым аэрадроме размяшчаліся расійская СПА, авіяцыйная тэхніка і склады з КАБамі — кіраванымі авіябомбамі, якімі расіяне абстрэльваюць украінскія гарады.

"Марозаўск" ужо неаднаразова трапляў пад удары. Сёлета ўлетку паведамлялася пра два — 14 чэрвеня і 22 ліпеня. Падчас першага з іх, як заяўлялі ва ўкраінскіх СМІ былі знішчаныя шэсць вайсковых самалётаў і яшчэ восем — пашкоджаныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі