Украінец вёз з Латвіі ў Польшчу нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі
Нелегальныя мігранты
Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Польшчай грузавы мікрааўтобус, у якім перавозілі нелегальных мігрантаў, піша delfi.lv. Інцыдэнт адбыўся 7 лістапада.
За рулём мікрааўтобуса з латвійскімі нумарамі быў 41-гадовы грамадзянін Украіны. У грузавым адсеку памежнікі выявілі 17 нелегалаў. Усе яны назваліся грамадзянамі Бангладэш ва ўзросце ад 19 да 43 гадоў.
Украінец расказаў, што арандаваў у Латвіі мікрааўтобус і на ім перавозіў замежнікаў з Рыгі ў Польшчу. За паспяховую дастаўку яму абяцалі 1000 еўра. Цяпер яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Пакуль што суд адправіў яго пад арышт на тры месяцы.
Мігранты распавялі, што ў Латвію яны трапілі, нелегальна перайшоўшы мяжу з тэрыторыі Беларусі. Скарыстаўшыся паслугамі перавозчыка, яны планавалі дабрацца да адной з краін Заходняй Еўропы — праз Літву і Польшчу.
Апошнія месяцы колькасць нелегальных мігрантаў на беларуска-латвійская мяжы істотна вырасла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.