Украінка передавала сыну ў турму наркотыкі, схаваныя ў варэніках
Жыхарка ўкраінскага Тэрнопаля прыдумала спосаб перадаваць наркотыкі свайму сыну, які сядзіць у турме. Перадачу з забароненым змесцівам знайшлі ў Капічынскай папраўчай калоніі №112: маці асуджанага расфасавала ў два поліэтыленавыя пакецікі белы парашок, падобны да таблетак субітэкса, і схавала пакеты ў цеста.
Яе сын ужо два гады адбывае пакаранне паводле “наркатычнага” артыкула. З турмы ён павінен быў выйсці ў жніўні наступнага года, але цяпер рызыкуе затрымацца за кратамі. Распачатая крымінальная справа за незаконную перасылку наркатычных сродкаў. Следства вызначае, хто павінен адказваць за ўчыненае — вязень ці яго маці.
Як паведамляе УНІАН, раней ва ўкраінскіх турмах практыкаваліся не менш арыгінальныя спосабы перадачы наркотыкаў — у бульбе і ў моркве.