Украінская разведка завербавала расійскага кадравага вайскоўца
![Данила Алфёров сдался в плен в Украине](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/alfiorau230930-l5789.jpg.png.webp?itok=7ApYHxSP)
Алфёраў пасярэдзіне / Укрінфарм
Украінская разведка змагла завербаваць расійскага кадравага вайскоўца. Пра гэта паведаміў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў. У прэс-канферэнцыі ўдзельнічаў той самы вайсковец — Данііла Алфёраў.
Даставілі вайскоўца на падкантрольную Украіне тэрыторыю сіламі спецыяльных аперацый УСУ.
Алфёраў кажа, што звязаўся з украінцамі праз праект “Хачу жыць”. І потым пераканаў яшчэ 11 вайскоўцаў здацца ў палон.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.