Украінскіх вайскоўцаў пачынаюць выводзіць з Крыма

Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкаў прэзідэнта, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў. Паводле яго слоў, СНБА даручыла Міністэрству абарону "правесці перадыслакацыю вайсковых часцей у Крыме". Ураду даручана правесці эвакуацыю сем'яў вайскоўцаў, для якіх існуе рэальная пагроза для жыцця і здароўя.
 

Як інфармуе УНІАН, да такога кроку Кіеў падштурхнулі апошнія падзеі ў Крыме, дзе расійскі спецназ штурмуе ўкраінскія часці, затрымлівае афіцэраў.



Турчынаў адзначыў, што ўкраінскія войскі ў Крыме выканалі свой абавязак: "Далі час і магчымасць падрыхтаваць узброеныя сілы да абароны, прывесці іх у поўную баявую гатоўнасць".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі