Украінскія памежнікі і Чырвоны Крыж не аглядалі трэці "гумканвой"
Іх папросту не дапусцілі да агляду расійскага "гуманітарнага канвою" для Данбаса.
Пра гэта заявіў генеральны консул Украіны ў Растове-на-Доне Віталь Маскаленка, перадае censor.net.ua. Па яго словах, удалося праверыць 34 грузавікі з першага "гуманітарнага канвою", пасля чаго ўкраінскія памежнікі і мытнікі былі заблакаваныя расійскім бокам. Да другога "гумканвою" ўкраінскіх прадстаўнікоў увогуле не пусцілі.
Трэці канвой памежнікі і мытнікі чакалі на пункце "Данецк - Ізварын", дзе была дамоўленасць. Насамрэч, ён перайшоў мяжу амаль на 200 км далей на поўдзень. Такім чынам, ні ўкраінскія прадстаўнікі, ні прадстаўнікі Чырвонага Крыжа не мелі магчымасці агледзець груз, заявіў Маскаленка.
Украінскія СМІ паведамлялі, што трэці "гуманітарны канвой" узмоцнена ахоўвалі. Выказвалася меркаванне, што ён даставіў баевікам Данбаса зброю.
Фота — АР